Отдел по образованию Пружанского райисполкома
Навигация
Беларусь Библиотечная
Яндекс.Метрика

Дасягненні

“Зямля пад белымі крыламі”

Так называецца рэспубліканскі конкурс літаратурных работ, пераможцай якога на раённым этапе ў намінацыі “Лепшы празаічны твор” стала вучаніца 5 «Г» класа СШ № 5 Валерыя Хадаровіч. Дзяўчынка напісала цудоўнае сачыненне, прысвечанае яе малой радзіме. Галоўны герой твора – наш горад Пружаны, прыгажосць якога раскрываецца з усёй дзіцячай непасрэднасцю і прастатой.

Увогуле дзяўчынка вельмі таленавітая, працавітая. Валерыя любіць чытаць кнігі, асабліва вершы беларускіх літаратараў – Якуба Коласа, Петруся Броўкі, Максіма Багдановіча і Уладзіміра Караткевіча. І нават сама імкнецца пісаць рыфмаваныя радкі, ва ўсякім разе, вершаваныя віншаванні атрымоўваюцца вельмі шчырымі і ўзвышанымі.

Адметна і тое, што Валерыя прымае ўдзел у самых розных школьных мерапрыемствах, дзе, акрамя паэтычнага даравання раскрывае таксама і свой тэатральны патэнцыял. Дзяўчынка прыгожа малюе, танцуе (з задавальненнем наведвае школьны танцавальны гурток “Каралі”) і шмат рукадзельнічае. На занятках гуртка “Мастацтва рукадзелля” літаральна фантаніруе крэатыўнымі ідэямі і стварае рэдкую прыгажосць.

Як зазначае настаўніца беларускай мовы і літаратуры Жанна Мікалаеўна Янушкевіч, Валерыя Хадаровіч — нястомная асоба, якая заўсёды імкнецца зведаць нешта новае, яе інтэлектуальнаму і творчаму патэнцыялу хопіць сіл на адкрыццё ў жыцці новых гарызонтаў.

Алена Зялевіч. Фота Сяргея Талашкевіча. Газета «Раённыя будні»

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *