НА ВЫСТАВЕ АНАСТАСІІ БАЛЫШ ПАБЫВАЛІ ВУЧНІ З 11-Х КЛАСАЎ

Сувязь мінулага з сучаснасцю, годны жыццёвы шлях знакамітых беларусаў, якія сваімі дзеяннямі «пісалі гісторыю», уплыў продкаў-суайчыннікаў на сённяшняе грамадства… Менавіта такія тэмы хвалююць і натхняюць заслаўскую мастачку Анастасію Балыш, персанальная выстава якой адкрылася напачатку сакавіка ў музеі-сядзібе «Пружанскі палацык». На экспазіцыі прадстаўлены творы, прысвечаныя дзейнасці і жыццю выбітных дзеячаў беларускай гісторыі розных стагоддзяў. Цэнтральнае месца ў выставачным праекце заняў партрэт «Ростані Юзафа Ігнацы Крашэўскага», напісаны мастачкай спецыяльна да гэтай выставы.

Апроч карцін, выкананых у тэхніцы традыцыйнага станковага жывапісу, тут можна пабачыць унікальныя маляваныя дываны. Звычайна на такіх дыванах-маляванках — узорах народнай творчасці — можна ўбачыць выявы кветак, птушак, жывёл, але Анастасія Балыш значна пашырыла тэматыку. Яе карціны ў старажытнай беларускай тэхніцы прысвечаны Полацку, Боне Сфорца, Барбары Радзівіл.

Таксама заслаўская мастачка вядома як ілюстратар мастацкіх твораў. У гэтым можна пераканацца ўвачавідкі, бо на выставе ёсць ілюстрацыі, якія распавядаюць пра беларускіх святых. А яшчэ ў палацыку прадстаўлены праект «Шляхетная гаворка», над якім Анастасія Балыш працуе сумесна са Святленай Немагай больш за год. Жанчыны стварылі стыкерпакі, прысвечаныя Напалеону Ордзе, Міхаілу Клеафасу Агінскаму і Анджэю Снядэцкаму. Дарэчы, кожны жадаючы можа спампаваць набор стыкераў у Viber і Telegram і самастойна

По матэрыялах газеты “Раённыя будні”

Добавить комментарий