Размаўляем па-беларуску

У субботні дзень 1 сакавiка вучні 6-х класаў удзельнічалі ў гульні-віктарыне “Размаўляем па-беларуску”, на якой кожны змог паспрабаваць сябе ў ролі лінгвіста. Пад час гульні вучні пашырылі свой слоўны запас, развівалі кемлівасць, пачуццё слова, творча прымянялі свае веды па мове. Мерапрыемства было накіравана на выхаванне цікавасці да мовы, культуры маўлення.


Гульня-віктарына уключала 5 этапаў:
— “Прыгадваем” (удзельнікі шукалі адказы на пытанні-слайды)
— “Перакладаем” (перакладалі сказы з рускай на беларускую мову)
— “Тлумачым” (тлумачылі рэдкаўжывальныя словы: аброць, цясляр, казытаць, гума і інш.)
— “Ужываем” (тлумачылі значэнне фразеалагізмаў, складалі з імі сказы, падбіралі сінонімы з беларускай мовы і адпаведнікі з рускай мовы)
— “Цытуем” (працягвалі вершы і беларускія песні).
У канцы мерапрыемства вызначылі і ўзнагародзілі пераможцаў і самых актыўных удзельнікаў.

Добавить комментарий