Бібліяпрыцемкі – гэта незвычайна і цікава
20 верасня вучні дзясятых класаў наведалі цэнтральную раённую бібліятэку імя Міколы Засіма і прынялі ўдзле ў так званых бібліяпрыцемках. “Кола часу”, такую назву мела мерапрыемства, прымеркаванае да 85-годдзя ўтварэння Брэсцкай вобласці.
Вучні пазнаёміліся з выставай-прэзентацыяй “Майстры Пружаншчыны”, пагутарылі і сфатаграфаваліся з народным майстрам Марыяй Кулецкай, з задавальненнем прынялі ўдзел у гісторыка-краязнаўчым квэсце “Брэсчына гістарычная”, паўдзельнічалі ў акцыі “Запішыся ў бібліятэку”. А самыя актыўныя наведвальнікі атрымалі падарункі!