3 ліпеня – Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь

З 1па 5 ліпеня ў школьнай бібліятэцы праходзіць кніжная выстава “Я – Беларус!”, прысвечаная гэтай знамянальнай даце. З выставай ужо пазнаёміліся вучні 8 “Г” класа.

Дзень Незалежнасці – адно з самых значных і важных святаў для кожнай дзяржавы. Гэты дзень – адзін з тых, калі з’яўляецца яшчэ адна нагода ганарыцца сваёй краінай, даведацца нешта новае пра культурныя традыцыі, гісторыю сваёй Радзімы.

3 ліпеня 1944 года сталіца нашай краіны – горад-герой Мінск – была вызвалена ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Рашэнне аб устанаўленні галоўнага свята беларускай дзяржаўнасці менавіта ў гэты дзень было прынята ў выніку рэспубліканскага рэферэндуму ў 1996 годзе.

Нашы чытачы пазнаёміліся з мастацкай і дакументальнай  літаратурай , на старонках якой можна знайсці звесткі пра культуру, палітычны строй, статыстыку, гісторыю нашай краіны.  Асобнае месца на выставе было адведзена для выданняў пра Вялікую Айчынную вайну. У гады вайны Беларусь панесла незаменныя страты, страціўшы трэць сваіх жыхароў. Але жорсткаму ворагу не ўдалося зламаць маральны дух беларускага народа, яго волю да супраціву і імкненне да вызвалення. Дзяўчынкі і хлопчыкі праслухалі  некалькі ўрыўкаў з мастацкіх твораў, выказалі свае ўражанні.

 

 

Добавить комментарий