Выхавальнікі групы падоўжанага дня СШ № 5 упэўнены: праца педагога — гэта натхненне
Выхавальнікі групы падоўжанага дня пачатковых класаў Алена Курыловіч і Алена Велісевіч выбралі прафесію педагога выключна па прызванні.
У першай любоў да маленькіх дзяцей узнікла яшчэ са школьных часоў, таму яна без ваганняў выбрала педагагічную ВНУ. І ўжо амаль 15 гадоў прысвячае сябе любімай справе.
Педагогі ДУ «СШ № 5 г. Пружаны» Алена Курыловіч і Алена Велісевіч са сваімі выхаванцамі.У другой падобная гісторыя, але тут вялікую ролю адыграла яе маці Таццяна Мікалаеўна, якая працавала ў пятай школе настаўніцай гісторыі практычна ўсё сваё жыццё. Таму і выбар прафесіі для дачкі стаў відавочны, яна больш за 15 гадоў педагагічнай працы сваё сэрца аддае дзецям.
Ірына Велясевіч
Фота Кацярыны Масік