«Пружанскі палацык» пачынае II конкурс дзіцячага малюнка «Шчасце ў маіх вачах»
Музей-сядзіба “Пружанскі палацык” пачаў прыём работ для ўдзелу ў II раённым конкурсе дзіцячага малюнка “Шчасце ў маіх вачах”.
Як і летась, да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца дзеці 6-17 гадоў, якія ў трох узроставых катэгорыях будуць змагацца за перамогу.
Ад аўтараў прымаюцца работы, выкананыя ў тэхніках “жывапіс” і “графіка” на вольную тэму ў агульнай намінацыі “Мая радзіма” (на малюнку могуць быць адлюстраваны, напрыклад, родная вуліца, вёска, лес, рака, возера, кветкі, любімыя мясціны, сябры, гадаванцы, сям’я, школа і г.д.).
Для твораў няма абмежаванняў па жанрах і мастацкіх напрамках. Адзін удзельнік можа падаць не больш за 3 работы.
Прыём работ будзе праводзіцца па 20 мая 2019 года.
Урачыстае ўзнагароджванне пераможцаў і прызёраў дыпломамі і каштоўнымі прызамі адбудзецца 2 чэрвеня.
Нагадаем, што ў мінулым годзе ўладальніца Гран-пры Аліна Францэвіч, дзякуючы падтрымцы ініцыятара конкурсу, нашага земляка, маскоўскага бізнесмена Дзмітрыя Шульмана, была ўзнагароджана паездкай у Маскву.
Падрабязней аб умовах конкурсу можна даведацца на сайце музея: www.museum.pruzhany.by.