7 ліпеня адзначаецца 140-годдзе з дня нараджэння народнага паэта Беларусі Янкі Купалы

З мэтай знаёмства з жыццём і творчасцю знакамітага пісьменніка ў біблятэцы аформлена кніжная выстава “Купалава песня да сэрца навечна праклала свой шлях”, якая дзейнічае  з 6 па 9 ліпеня.

Янка Купала (Іван Дамінікавіч Луцэвіч, 1882–1942) узняў мастацкае слова на вышыню, якой да яго не ведала беларуская літаратура, стаў песняром свайго народа, яго гістарычным лёсам. Жыццёвы шлях пралёг праз самыя цяжкія і драматычныя перыяды ў гісторыі Беларусі: імперыялістычную і грамадзянскую войны, рэвалюцыю, пачатак савецкай эпохі, першыя гады Вялікай Айчыннай вайны. Творчасць пісьменніка – сапраўдная энцыклапедыя жыцця беларусаў канца ХІХ – пачатку ХХст.
Сёння з літаратурай, прадстаўленай на выставе, ужо пазнаёміліся дзяўчынкі і хлопчыкі 5 “А” класа. Дзеці нагадалі п’есы, паэмы, вершы пісьменніка, а музычныя творы, у аснову якіх ляглі вершы Янкі Купалы, напоўнілі атмасферу лірычнымі ноткамі.

Добавить комментарий