9 верасня

9 верасня – Сусветны дзень аказання першай медыцынскай дапамогі 

9 верасня


Усім вядома, што першая медыцынская  дапамога найбольш эфектыўна напрацягу першай гадзіны пасля траўміравання. Гэты час медыкі называюць “залатым”. Канешне, першае, што павінен зрабіць кожны з нас, калі ўбачыць чалавека, якому патрэбна медыцынская дапамога, гэта патэлефанаваць    па нумары 103 ці 112 (нумар выкліку экстраных служб). Але як сябе паводзіць у такой экстрымальнай сітуацыі, як аблегчыць пакуты чалавеку да прыезду прафессіяналаў і не паддацца паніцы ведае не кожны.

Каб выратаваць жыцце пацярпелага і папярэдзіць развіцце магчымыг ўскладненняў трэба ведаць правілы найпрастейшых медыцынскіх мерапрыемстваў. Прафесійна такую дапамогу аказваюць, вядома ж, медыкі. Але, як паказвае жыцце, сітуацыі, якія патрабуюць аказання экстренай медыцынскай дапамогі, узнікаюць часцей за ўсе нечакана, ва ўмовах дэфіцыту часу і нярэдка ў адсутнасць людзей з медыцынскай адукацыяй. Таму важна ў такіх выпадках, калі дарагая кожная секунда, усім, хто стаў іх сведкам, не паддавацца паніцы, дзейнічаць хутка і рашуча.

Стала добрай традыцыяй запрашаць у сярэднюю школу №5 старшыню раённай арганізацыі Беларускага таварыства чырвонага крыжа  Лелікоўскую Людмілу Аляксандраўну. 9 верасня нагодай для новай сустрэчы стаў Сусветны дзень аказання першай медыцынскай дапамогі. Вучні старэйшых классаў з вялікай цікавасцю наведалі тэтатычны майстар-класс, дзе Людміла Аляксандраўна спачатку  распавяла пра правілы першай медыцынскай дапамогі, а пасля навучыла прымяняць веды на практыцы: на спецыяльных навучальных манекенах і нават адзін на адным. Было шмат дабравольцаў, якія жадалі паўдзельнічаць у імправізаванай надзвычайнай сітуацыі. Больш за всё мне спадабалася прыймаць ўдзел у “рэанімацыі манекена”, мы з аднакласнікамі навучылася рабіць непрамы масаж сэрца пры надзвычайнай сітуацыі. Цяпер я ўпэўнена, калі каму-небудзь будзе патрэбна мая дапамога, я змагу правільна аказаць яе, не разгублюся і зраблю ўсё правільна.

Наступным мерапрыемствам, прысвечаным Сусветнаму дню аказання першай медыцынская дапамогі, стала гульня “Што тоіць небяспеку ў доме” для вучняў 6”А” класа нашай школы. Валанцёры атрада “Ад сэрдца да сэрца” на чале з Лелікоўскай Людмілай Аляксандраўнай нагадалі вучням правіла бяспечных паводзін у хаце і на вуліцы, а пасля у гульнявой форме разам склалі  “Законы Бяспекі”.

Бацькам навучэнцаў валанцёры перадалі анкету, адказаўшы на пытанні якой, дарослыя змогуць ацаніць наколькі небяспечна іх хата для дзяцей і як захаваць здароўе і нават жыццё малодшых членаў сям’і.

Мне здаецца, што такія мерапрыемсты дапамагаюць нам,  і дзецям, і падлеткам, і дарослым, яшчэ раз успомніць, што ўсе мы павінны адказна ставіцца да ўласнай бяспекі і да бяспекі іншых людзей. Усё залежыць ад нас саміх!

Танскіх Любоў  

Вучаніца 10 “А” класа   

 

9 верасня

 

9 верасня

Добавить комментарий