Шестой школьный день в библиотеке

21 лютага на Беларусі адзначаецца Дзень роднай мовы, менавіта гэтай падзеі была прысвечана  кніжная выстава “Давайце шанаваць родную мову!”, якая адбылася ў  мінулую суботу ў школьнай бібліятэцы.

“Трэба любіць, ведаць і шанаваць мову свайго народа. І ўмець дасканала валодаць ёю…”                                                                             Якуб Колас

З выставай пазнаёміліся вучні 3 “В”, 4 “В”, 7 “Г” класаў. Дзяўчынкі і хлопчыкі малі магчымасць пазнаёміцца з выданнямі пра гісторыю з’яўлення беларускай мовы і кнігадрукавання на тэрыторыі Беларусі, з народнымі легендамі, паданнямі, казкамі, прымаўкамі, прыказкамі, з пісьменнікамі і паэтамі, якія прысвяцілі свае творы роднай мове. Вучні ўзгадалі словы  па-беларуску і напісалі іх на бумажнай далоні,  якую размясцілі вакол контура карты нашай дзяржавы, чым  падцвердзілі сваю прыналежнасць да роднай мовы і краіны. Многія выданні дзеці ўзялі дадому, каб больш дасканала з імі пазнаёміцца.

Добавить комментарий