На мінулым тыдні ўдзельнікі ўзорнага клуба “Teens-фармат” правялі незвычайную класную гадзіну для вучняў 8 і 10 класаў сярэдняй школы № 5 г.Пружаны – гэта ток-шоу “100 пытанняў даросламу”.
Школьнікі сустрэліся з дырэктарам гарадскога Палаца культуры Аксанай Вячаславаўнай Кавалевіч і старшынёй раённага Савета грамадскага аб’яднання “Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя” Аленай Аляксееўнай Зубко. Госці адказалі на разнастайныя пытанні юнакоў і дзяўчат, пазнаёмілі іх з сваёй прафесійнай дзейнасцю.
Вядучым ток-шоу быў вучань школы і ўдзельнік клуба “Teens-фармат” Валянцін Гвоздзік.
(По материалам отдела культуры Пружанского РИК)