Мацярынства – найважнейшае прызначэнне жанчыны
Штогод 14 кастрычніка мы ўсёй краінай адзначаем самае цудоўнае свята, якое прасякнута любоўю і дабрынёй, шчырасцю і ўдзячнасцю да самага роднага і блізкага чалавека на свеце – да Матулі. Менавіта так, менавіта з вялікай літары! Немагчыма паспрачацца з тым, што гэтае свята — свята вечнасці. З пакалення ў пакаленне для кожнага чалавека мама — самы галоўны чалавек у жыцці. Стаўшы маці, жанчына адкрывае ў сабе лепшыя якасці: дабрыню, любоў, клопат і цярпенне. «Мама-гэтае імя Бога на вуснах і ў сэрцах маленькіх людзей», — пісаў Н.Некрасов.
Рахтавацца да Дня маці парынаюць загадзя: усе, ад мала да вяліка, шукаюць найлепшый падарунак для сваёй матулі. Яркія восеньскія кветкі, шчыры падарунак, смачны сняданак, тёплыя словы чакаючь сёння ўсіх матуль нашай краіны. Але трэба памятать, што мы павінны кожны дзень дарыць свою любоў і ўдзячнасць той, якая падарыла нам найкаштоўнейшы дар – жыццё.
І, сапраўды, што можа быць каштоўней чым жыццё чалавека? Ад першага грука сэрца маленькага чалавека ў жывоціку матулі жанчына пачынае аберагаць сваё дзіцятка, клапаціцца аб ім, чакаць счастлівай сустрэчы…
Павіншаваць з надыходзячымі святамі, нагадаць, что святое прызначэнне жанчыны – гэта мацярынства – вось галоўныя мэты святочнай акцыі “Захавай жыццё”, якая адбылася 8 кастрычніка на пярэдадні Дня маці і свята Пакрова Прысвятой Багародзіцы на Восеньскім кірмашы.
- Вялікім святам Пакроў Прысвятой Багародзіцы, якое адзначае Праваслаўная царква 14 кастрычніка, мы з асаблівай урачыстасцю і ў той час з трапятаннем успамінаем гістарычную падзею, якая адбылася ў XX стагоддзі ў градзе Канстанцінопалі. Калі Царград перажываў нашэсце іншапляменцаў, ворагаў, якія хацелі захапіць горад, жыхары сабралісь у храме для адзінай малітвы, — расказвае пра свята іерэй Георгій Арабей. – І каля яны слязна маліліся Божая Маці явіла сваю міласць. Святыя людзі, якія знаходзіліся ў храме, Хрыста дзеля юродзівы Андрэй і яго вучань убачылі Божую Маці, якаяпрасцерла свій амаформ над усім светам і малілася аб выратаванні свайму Сыну. Царква ўспамінае гэту вялікую падзею і нагадвае людзям аб тым, што Прысвятая Багародзіца гатова дапамагчы кожнаму чалавеку,які з верай і любоўю звяртаўся да яе. Нездарма гэтае вялікае свята на дзяржаўным узроўні яшчэ называецца Днём маці, калі мы ўспамінаем пра подзвіг мацярынства, пра галоўнае прызначэнне кожнай жанчыны. Па сутнасці, кожная жанчына ў поўнай меры можа быць шчаслівай, калі стала матуляй. Таму молодзь і заклікала наша грамадства памятаць пра свяшчэнны дар жыцця. І я спадзяюся, што гэта акцыя прынясла свой станоўчы вынік.
Валанцёры сярэдняй школы №5 і актывісты моладзевага брацтваі пры саборы Аляксандра Неўскага імкнуліся нагадаць, што кожны дарослы чалавек павінен несці адказнасць за свае ўчынкі, за свой вобраз жыцця. Для жыхароў нашага горада валанцёры падрыхтавалі інфармацыўныя лістоўкі і буклеты, дзе расказваецца пра адказнае і шчаслівае бацькоўства і таксама пра развіццё немаўляткі ў чэраве маці. Валанцёры з дапамогай спецыяльных манекенаў нават паказвалі, як выглядае маленькі чалавек, якому 8-10 тыдняў з моманту зачацця, давалі патрымаць немаўлятка (вага і памер манекена поўнасцю супадае з рэальнымі). З задавальненнем хочацца адзначыць, што ніхто не астаўся безуважным да гэтай востарай і важный для ўсяго беларускага народа тэмы. Многія жыхары горада выказвалі падзяку
Не сакрэт, что найсялікшае шчасце для чалавека мець свой працяг, як жа радасна і хвалююча, калі тваё дзіцятка прамаўляе першыя “агу”, якое зусім яшчэ не падобнае на сапраўдныя словы, але для вашай сям’і гэта вялікае свята. А якой пяшчотай і любоўю прасякнута кожная матчына калыханка! Якое хваляванне і трывога, калі твой сын ці дачка пераступаюць парог бацькоўскага дома і адпраўляюцца ў дарослае жыццё на пошукі свойго шчасця! С розных пачуццяў складаецца любоў маці да свайго дзіцяці, але, здаецца, ніколі не пашкадуе яна аб тым, што дала жыццё новаму чалавеку.
Дарагія нашы матулі і бабулі, мы віншуем вас з вякімімі святамі, святам вялікай удзячнасці і шчырай любові, са святам прыемных усмешак і цёплых абдымкаў. Мы жадаем вам адчуваць шчасце свайго мацярынства кожны дзень, ганарыцца сваімі дзецьмі і радавацца іх поспехам.
Танскіх Любоў Вучаніца 10 “А” класа