Выбірай здароўе!
Каб прыцягнуць увагу грамадскасці да негатыўных наступстваў курэння кожны год у трэці чацверг лістапада адзначаецца Міжнародны дзень адмовы ад курэння. Сёлета 16 лістапада ўвесь свет яшчэ раз успомніў, што курэнне – прычына самых разнастайны захворванняў, а ў тытунёвым дыме прысутнічае больш за 4000 хімічных рэчываў, з якіх 250 вядомыя як шкодныя, больш за 50 — як канцэрагены. Бяспечнага ўзроўню ўздзеяння тытунёвага дыму не існуе.
Нажаль, курэнне – “маладая” шкодная звычка. Большасць з падлеткаў ведаюць аб шкодзе курэння, баяцца наступстваў гэтай звычкі, аднак лічаць, что цыгарэта дапаможа зацвердзіцца ў якасці дарослага. Аднак, гэта толькі міф. Сапраўдная даросласць – гэта адказнасць за сваю будучыню, сталы выбар шляху, які цябе прывядзе да далейшых поспехаў.
У сярэдняй школе №5 сцвярджаюць, што мода на курэнне ў мінулым. Правільнае харчаванне, заняткі спортам, актыўны лад жыцця і самаразвіццё – вось, што па-сапраўднаму цікавіць прагрэсіўную моладзь. Інтэрнэт сетка дазваляе падлеткам сачыць за сваімі кумірамі, пераважная большасць з каторых прапагануюць здаровы лад жыцця, пераймаць вопыт сусветных зорак шоў-бізнэсу, культуры і мастацтва, якія дасягнулі сваіх вышынь кожнадзённай працай над самімі сабой. Канешне, паспяховыя людзі ніколі не губляюць дарэмна час, тым больш на шкодныя звычкі. Вось і актыўная моладзь нашай школы зрабіла свой выбар у карысць свайму здароўю, у карысць сваёй шчаслівай будучыні!
Сярэдняя школа №5 актыўна змагаецца з гэтай згубнай звычкаю, работа па прафілактыцы курэння вядзецца пастаянна. У рамках Тыдня прафілактыкі шкодных залежнасцей у школе прайшоў шэраг мерапрыемстваў накіраваных на прапаганду здаровага ладу жыцця. Адным з самых яркіх стала акцыя, прысвечаная Міжнароднаму дню адмовы ад курэння, якую 18 лістапада правялі валанцёры Савета сташакласснікаў сярэдняй школы №5. Каб прыцягнуць увагу жыхароў нашага горада да праблемы курэння, і выступіць з прапагандай здаровага ладу жыцця, вучні раздавалі жыхарам нашага мікрараёну цукеркі, на якіх былі прычэплены карысныя парады і пажаданні. Што складае здаровае ўжыванне ежы, які від спорту выбраць, як дапамагчы сабе захаваць і палепшыць здароўе! Абыякавых да акцыі не было, і вельмі хочацца адзначыць, што большасць людзей адказвалі, што не паляць, стараюцца беражліва адносіцца да свайго здароўя і раяць нашай моладзі ўжо сёння задумацца пра сваю будучыню, таму што здароўе – найважнейшая каштоўнасць.
Вучань 10 “Б” класа Чарнякевіч Кірыл