Цуды на Каляды

Заканчыўся чароўны час навагодніх святаў, урачысты настрой змяніўся будзёным. І вось надышла пара падвесті вынікі традыцыйнай дабрачыннай  акцыі “Цуды на Каляды”. Гэта праэкт Беларусскага рэспублканскага саюза молодзі і Беларускай рэспубліканскай піянерскай арганізацыі, сімвалам якога з’яўляюцца чырвоныя рукавічкі, якія адлюстроўваюць імкненне дзяцей і моладзі Беларусі акружыць клопатам, увагай людзей, асабліва ў навагоднія і калядныя святы.

Сярэдняя школа № 5 не застаецца ў баку ад такой добрай справы. Штогод настаўнікі, вучні і іх бацькі з вялікім задавальненнем удзельнічают у акцыі “Цуды на Каляды”.  Сёлета агульнымі намаганнямі мы сабралі цудойныя падарункі  для выхаванцаў Цэнтра карэкцыйнага развіцця, навучання і рэабілітацыі і Сацыяльна-педагагічнага цэнтру ў пасёлку Сонечны.  Канцылярскія тавары і школьныя прыналежнасці, цацкі і развіваючыя гульні, кнігі і салодкія падарункі, сродкі асабістай гігіены і  адзенне – усё, што можа спадабацца і спатрэбіцца дзецям і падлеткам.

А 8 снежня валанцёры атрада “Ад сэрца да сэрца” на чале з педагогам-арганізатарам школы Бармутай Наталляй Генаддзеўнай наделалі ў ЦКРНіР дзетак з абмежаванымі магчымасцямі, але з неабмежаванымі здольнасцямі. Кожны з чатырнаццаці выхаванцаў  цэнтру атрымаў падарунак, а валанцёры —  шчырыя посмешкі і цёплыя абдымкі. І дзеткам, і дабравольцам так спадабалася сустрэча, што 12 снежня вучні сярэдняй школы № 5 зноў наведалі сваіх сяброў, і не з пустымі рукамі – з новай порцыяй гасцінцаў, але ўжо ад неабыякавых жыхароў горада, якія ў сацыяльных сетках убачылі паведамленне пра акцыю “Цуды на Каляды” ў школе і “заразіліся” дабрынёй і спагадай ад нашых вучняў. Час праляцеў незауважна, гульні, смех і цікавыя размовы дапамаглі кожнаму прысутнаму адчуць нейкую блізкасць і цеплыню. Ад імя ўсіх вучняў школы хочацца дадаць, што сяброўства дзяцей і падлеткаў з рознымі фізічнымі асаблівасцямі ці нейкімі іншымі унікальнымі якасцямі – гэта норма сучаснага грамацтва, гэта наша агульная шчаслівая будычаня. Памятайце, мы ўсе розныя, але роўныя!

На гэтым добрыя справы ў рамках акцыі не скончыліся, 13 снежня ад імя ўсіх вучняў і настаўнікаў школы валанцёры атраду “Ад сэрца да сэрца” павіншавалі са Старым Новым годам выхаванцаў Сацыяльна-педагагічнага цэнтру ў пасёлку Сонечным. Дзеткі сустрэлі  гасцей вельмі цёпла і гасцінна. Сумесныя хараводы вакол ёлкі, песні і танцы зблізілі ўсіх уздельнікаў акцыі. Хлопчыкі і дзіўчынкі шчыра дзякавалі за падарункі, незадаволенных не засталося. Напрыканцы наведвання рабяты дамовіліся аб новай сустрэчы, яна абавязкова будзе такой жа цікавай і напоўненай любоўю.

Хочацца выказачь шчырую падзяку ўсім хто прымаў удзел у нашай акцыі, усім хто падзяліўся сваёй цеплынёй з іншымі. Кожны ваш падарунак трапіў да адрасата, а кожнае ваша пажаданне дзеткам з ЦКРНіР і СПЦ абавязкова здзейсніцца! ДЗЯКУЙ!

Навагоднія дабрачынныя мерапрыемствы і акцыі сярэдняй школы № 5 уключаны ў скарбонку добрых спраў рэспубліканскай акцыі “Нашы дзеці”, якая штогод праходзіць пад патранатам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнка. Разам мы робім свет лепшым. Далучайцеся і вы!

Глушко Дар’я, вучаніца 11 “Б”  

  

  

Добавить комментарий