ПАДАРОЖЖА ПА МЯСЦІНАХ ПАЭТА: НАРОДНЫ ЛІТАРАТУРНА-КРАЕВЕДЧЫ МУЗЕЙ ЯКУБА КОЛАСА

Два каласы – дзве праўдзівыя песні!

Поплеч, як сёстры ідуць у свет…

Колькі вы радасці людзям прынеслі,

Колас жытнёвы і Колас – паэт!

Р. Тамола

Многа памятных мясцін на Палессі звязаны з песняром беларускага народа Якубам Коласам (Канстанцін Міхайлавіч Міцкевіч).

Вераснёўскай раніцай 1904 года, развітаўшыся з маці і сёстрамі, сябрамі і роднымі мясцінамі, Канстанцін Міхайлавіч рушыў на станцыю, адкуль цягнік памчаў яго ў глыбіню Палесся.

Пінкавічы … гэта тыя мясціны, якія некалі натхнялі вялікага песняра. Ліпы, бярозы, дубы, сялянскія хаты і самі жыхары вёскі … усім гэтым у свой час любаваўся паэт. Тут жа стаіць сціплы будынак — ”коласаўская” школа, як цяпер называюць яе жыхары Пінкавіч.

Школа мае даволі доўгую гісторыю. Упершыню вучні прыйшлі ў яе сцены восенню 1863 года. Цяпер у Пінкавічах вялікая трохпавярховая школа, якая горда носіць імя вялікага пісьменніка Белаурсі. А на месцы старой – новы цагляны будынак. Тут сёння коласаўскі музей. Лістапад 1990 года – гэта год заснавання музей Якуба Коласа.

Пры ўваходзе ў вестыбюль наведвальнікам кідаецца ў вочы бюст паэта. Музей мае тры экспазіцыйныя пакоі і вестыбюль. Плошча экспазіцыі 175 кв. м.  У музеі зарэгістравана болей за 400 экспанатаў.

Экскурсіі і ўсе мерапрыемствы тут праводзяцца на беларускай мове.

На парозе музея нас ветлiва сустрэла загадчыца музея Жанна Мiкалаеу́на, якая правяла вельмі цікавую інтэрактыу́ную экскурсію па музеі.

Першы пакой “Сялянская хата”, у якім сабраны рэчы сялянскага побыту, якія вяртаюць да жыцця страчаную спадчыну беларусаў. Рабяты  змаглі пазнаёміцца з кухонным посудам, ткацкімі прыладамі, нацыянальным адзеннем, прыладамі працы.

У двух другіх пакоях рабяты даведаліся пра жыццё і працу Якуба Коласа ў вёсцы Пінкавічы і далейшы творчы шлях паэта.

На стэндах пакояў яны пазнаёміліся з радзімай паэта, яго вучобай, шляхамі-дарогамі пасля Пінкавіч.

Каштоўнымі экспанатамі музея з’яўляюцца фатаграфіі вучняў Якуба Коласа і іх успаміны пра свайго настаўніка.

 

Цікавасць вучняу́ выклікалі і вершы, напісаныя Коласам у пінкавіцкі перыяд, творы народнага паэта на мовах народау́ былога СССР, на польскай, эстонскай, англійскай.

Для жыхароў Пінкавіч, як  адзначыла Жанна Мікалаеу́на,  Якуб Колас — дарагі і блізкі тым, што ён працаваў тут настаўнікам. Даўно гэта было, але памяць аб ім жыве і па сённяшні дзень.

Ад Жанны Мікалаеу́еы мы з рабятамі даведаліся і аб прычыне

з’яўлення маладога настаўніка ў Пінкавічах — гэта няшчаснае каханне. Праўда, тыя, хто чытаў раман «На ростанях», могуць і самі здагадацца, пра каго ідзе гаворка і адкуль у кнізе ўзяўся вобраз прыгажуні-Ядзвісі. Малады Колас закахаўся ў дачку багатага шляхціца. Але бацька не ацаніў яго кандыдатуры і адвёз сваю дачку ў Наваградак, каб выдаць замуж за багатага шляхціца. Пасля гэтага Канстанцін Міцкевіч (сапраўднае імя Якуба Коласа) і папрасіў перавесці яго ў іншую школу. Так ён апынуўся ў 1904 годзе ў Пінкавічах. А тое першае – нешчаслівае – каханне вылілася пазней у пяшчотны вобраз Ядзвісі на старонках аднаго з самых вядомых яго твораў.

З ранку і да вечара можна было бачыць Коласа з дзецьмі. Але ён не толькі з дзецьмі працаваў – да яго прыходзілі за парадай і старэйшыя жыхары Пінкавіч. Яго і самаго можно было вельмі часта бачыць у сялянскай хаце. Важна тое, што сяляне ў асобе настаўніка бачылі свайго блізкага чалавека.

У ходзе інтэрактыу́най квэст-гульні вучні змаглі не толькі прайсціся сцяжынкамі Якуба Коласа, дакрануцца да рэчаў, якія калісьці належылі беларускаму пісьменніку, пачуць з першых вуснаў ад вучняў маладога пісьменніка ўспаміны пра яго настаўніцкую дзейнасць, пабачыць бярозку, пасаджаную братам паэта, і проста атрымаць асалоду ад творчасці Якуба Коласа, але і стаць гледачамі, а некоторым пашчасціла нават стаць артыстамі тэатра, дзе рабяты даведаліся аб тым, як Колас хадзіу́ па хатах, угаворваючы бацькоу́ аддаць сваіх дачок у школу. Бо у́ той час дзяу́чаткі завіхаліся па гаспадарцы, а да школы хадзілі только хлапчукі.

На развітанне з музеем усе рабяты заспявалі вядомую песню на слова паэта «МОЙ РОДНЫ КУТ».

Добавить комментарий