АТРЫМАЛІ ПАШПАРТ У ДЗЕНЬ ГАЛОЎНАГА СВЯТА КРАІНЫ

Стала добрай традыцыяй у Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь у асобых умовах уручаць пашпарт юным грамадзянам краіны. Не адышлі ад гэтага і ў гэтым годзе, і маладыя грамадзяне горада атрымалм дакумент у святочной атмасферы Пружанского гарадского Палаца культуры, сярод  якіх былі і вучні нашай школы.

У гэты знамянальны дзень для ўручэння асноўнага дакумента асобы быў запрошаны старшыня Пружанскага райвыканкама Міхаіл Грышкевіч, з рук якога былі ўручаны пашпарты трынаццаці юным грамадзянам.

— У 1994 годзе мы вызначылі стратэгічны шлях развіцця нашай краіны. Асноўны Закон быў прыняты і дзейнічае ў інтарэсах чалавека — найвышэйшай каштоўнасці дзяржавы. Маладыя ж грамадзяне — галоўны стратэгічны рэсурс краіны. Менавіта ад вас залежыць, у якой краіне мы будзем жыць праз дзесяць і больш гадоў. А атрымаць пашпарт у Дзень Канстытуцыі — гэта вялікі гонар. Ад усёй душы жадаю вам добрага здароўя, дабрабыту, упэўненасці ў заўтрашнім дні, поспехаў у вучобе і віншую вас з гэтым цудоўным святам! — сказаў Міхаіл Міхайлавіч.

Для ўручэння пашпартоў наступным адзінаццаці вучням школ Пружанскага раёна быў запрошаны старшыня Пружанскага раённага Савета дэпутатаў Мікалай Кудравец, які таксама ў сваім выступленні павіншаваў усіх са святам і зазначыў, што ў Канстытуцыю закладзены асноўныя прынцыпы, па якіх будуецца і развіваецца наша краіна.

— Вы нарадзіліся пад мірным небам, атрымліваеце адукацыю і будуеце свае планы на мірнай зямлі. У гэтым ёсць вялікая заслуга палітыкі, якую вядзе наша дзяржава. Юнакі і дзяўчаты, вы наша змена. Менавіта ад моладзі залежыць, якім будзе заўтра. І мы спадзяёмся, што вы зробіце ўсё для таго, каб наша Беларусь працягвала заставацца такой жа моцнай дзяржавай, — падкрэсліў Мікалай Пятровіч.

Добавить комментарий