Юбилей писателя

  “Паэт ад ніў і хатаў – Мікола Засім”

да 110-годдзя пісьменніка

 

 

 

Мая Пружанская зямліца!

Твае палі і сінь нябёс,

Мне будуць бачыцца і сніцца,

Куды б мяне не кінуў лёс.

 

     19 лістапада 2018г. спаўняецца 110 год з дня нараджэння Міколы Засіма – паэта, перыяду пасляваенага адраджэння Заходняй Беларусі. Няўмольны лёс адмераў таленавітаму паэту з вёскі Шані Пружанскаага раёна няпоўных 49 гадоў, але яны былі надзвычай насычаныя падзеямі.

      Працаваў па найме, на Пружанскім лесапільным заводзе. У 1924 г. уступіў у падпольную камсамольскую арганізацыю, затым у Камуністычную партыю Заходняй Беларусі. За ўдзел у рэвалюцыйным руху польскія ўлады яго не раз арыштоўвалі. У 1925 г. зняволены ў пружанскую турму. Пасля ўз’яднання (1939) абраны старшынёй Шанеўскага сельсавета. У час Вялікай Айчыннай вайны — партызан, інструктар Берасцейскага абласнога антыфашысцкага камітэта. У 1944-1946 гг. — загадчык аддзела Пружанскага райвыканкама. Пасля заканчэння Рэспубліканскай партыйнай школы пры ЦК КПБ (1948) працаваў у берасцейскай абласной газеце «Заря» (1948-1957), затым — у раённай газеце «Заря над Бугом». Кіраваў абласным літаб’яднаннем. Узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі і медалямі.

      Памёр 19.07.1957 г.

      Вершы пачаў друкаваць у 1928 г. у часопісах «Маланка», «Літаратурная старонка», «Асва», газетах «Наша воля», «Наша праца», у Айчынную вайну — у падпольных газетах «Заря», «За Родину». Выйшлі зборнікі паэзіі «Ад шчырага сэрца» (1947), «Вершы» (1954), «Выбранае» (1960), «Вершы» (1973), «А за намі Белавежа» (вершы і паэма, 1984).

      У сувязі з юбілеем паэта у школьнай бібліятэцы з 17.11.2018г. па 20.11.2018г. будзе  арганізавана кніжная паліца, дзе можна больш поўна даведацца пра жыццёвы  шлях знакамітага пружанскага дзеяча, пазнаёміцца з яго вершамі. Запрашаем усіх жадаючых.

 

Добавить комментарий