«Вогнік запрашае сяброў»
Традыцыйная абрадавая лялька — невычэрпная крыніца творчасці і духоўна-гістарычнага вопыту беларусскага народа.
На працягу многіх стагоддзяў лялька з’яўлялася часткай нашай культуры. І ёй, ляльцы, часта адводзілася сакральная роля. Абрадавыя лялькі суправаджалі жыццё беларускіх сялян на кожным важным этапе. Кожнай нагоддзе (вяселле, замужжа, нараджэнне дзіцяці) адпавядала пэўная лялька. Так, напрыклад, маладой пары на шлюб дарылі «неразлучнікаў» (фота 1) — пару лялек з адной агульнай рукой, на якую пазней падвешвалі лялек-дзетак.
Неразлучнікі сімвалізуюць вернасць, агульнасць інтарэсаў, узаемадапамогу, павагу і, канешне, доўгае і непарушнае каханне.
Менавіта такую традыцыйную ляльку і зрабіў вучань 7 «Г» класа Субота Аляксандр да фестывалю «Вогнік запрашае сяброў»
Літвінчук Вікторыя (7 «Г») прадэманствала сваю ляльку ў вышыванцы (фото 2), а Галавейка Мілана (8 «Г») — ляльку-снягурку (фота 3).
Сябры, давайце вывучаць і захоўваць нашу культуру, беларускія традыцыі, звычаі і абрады.