ДЗЕНЬ РОДНАЙ МОВЫ

   Гэта штогадовае свята адзначаецца 21 лютага. Яно заснавана ў лістападзе 1999 года рашэннем Трыццатай сесіі Генеральнай канферэнцыі ЮНЭСКА з мэтай абароны моўнай і культурнай разнастайнасці. Дзень роднай мовы асаблівы для кожнай нацыі, кожнага народа, бо няма народа без мовы, няма мовы без яго носьбіта.

   Вучні школы  не змаглі застацца безудзельнымі ў гэты дзень.

ДЗЕНЬ РОДНАЙ МОВЫ

 

 

   Вучнёўскі савет  правеў шэраг мерапрыемстваў прымеркаваных да гэтай даты. У першую чаргу у школе ў гэты дзень была арганізавана акцыя “Гавары са мной па-беларуску”. Гэта дало выдатную магчымасць чуць беларускую мову  не толькі на занятках, але і на перапынках,  ў сталовай.

   Яшчэ адна акцыя “Мае любімыя беларускія словы” мела на мэце звярнуць увагу на непараўнальнае зачараванне, сакавітае гучанне і спецыфічны каларыт роднай мовы. Сярод слоў, што назвалі удзельнікі, былі: каханне, Радзіма, дзякуй, бульба, усмешка і іншыя.

ДЗЕНЬ РОДНАЙ МОВЫ
ДЗЕНЬ РОДНАЙ МОВЫ

 

   Гадзіну роднай мовы “Далучыся да роднага слова” правялі вучні старэйшых класаў у пачатковай школе. Яны пазнаёмілі вучняў пачатковых класаў з гісторыяй заснавання гэтага свята, а таксама растлумачылі неабходнасць захавання роднай мовы.

ДЗЕНЬ РОДНАЙ МОВЫ

 

ДЗЕНЬ РОДНАЙ МОВЫ

 

   Вучні 5-7 класаў прынялі ўдзел у конкурсе чытальнікаў вершаў на роднай мове “Як ты дорага мне, мая родная мова!”

   Лепшымі чытальнікамі прызнаны Трушкоўская Дзіяна, Ліхтаровіч Паліна, Халецкая Алена і Кірылаў Уладзімір.

ДЗЕНЬ РОДНАЙ МОВЫ

 

ДЗЕНЬ РОДНАЙ МОВЫ
ДЗЕНЬ РОДНАЙ МОВЫ

 

   На папулярызацыю беларускай мовы, выхаванне ў падлеткаў павагі і любові да роднага слова, цікавасці да твораў беларускіх пісьменнікаў была накіравана віктарына “Па краіне гукаў і літар”. Яна суправаджалася праглядам прэзентацыі “Міжнародны дзень роднай мовы”, чытаннем вершаў пра родную мову.

ДЗЕНЬ РОДНАЙ МОВЫ
ДЗЕНЬ РОДНАЙ МОВЫ

 

 

   Наведвальнікі гуртка “Вытокі” падрыхтавалі  на беларускай мове тэатралізаванае прадстаўленне “Зайкава хатка”, з якім выступілі перад малодшымі школьнікамі.

ДЗЕНЬ РОДНАЙ МОВЫ

 

ДЗЕНЬ РОДНАЙ МОВЫ

   Вучні 4 класаў наведалі Свята роднай мовы ў ГДК, дзе слухалі песні, вершы на роднай мове, а таксама паглядзелі лялечны спектакль  па казцы “Дудка-самагудка”. 

Добавить комментарий