Вайна пакінула нам боль і смутак
Вайна пакінула крывавы след у гісторыі нашага народа, у кожнай сям’і, у чалавечых лёсах. Яна пакінула меткі на кожным пакаленні. Але не гасне памяць пра гэтыя жудасныя падзеі, не сціхае боль, не затуманьваецца слава подзвігу нашага народа. З пакалення ў пакаленне перадаецца эстафета гэтай памяці…