У бібліятэцы прайшоў літаратурны час «І сёння з намі Купала і Колас», прысвечаны Году гістарычнай памяці.
Гістарычная заслуга Янкі Купалы і Якуба Коласа заключаецца перш за ўсё ў тым, што яны стварылі сапраўдныя шэдэўры нацыянальнага мастацтва і тым самым узнялі беларускую літаратуру да ўзроўню перадавых літаратур свету, зрабілі яе агульнанароднай справай, адным з важнейшых і дзейсных сродкаў маральнага і эстэтычнага выхавання будучых пакаленняў. Купала і Колас раскрылі душу беларусаў, паказалі іх характар, выказалі думы і спадзяванні, адвечную прагу “людзьмі звацца”. Мерапрыемства наведалі дзяўчынкі і хлопчыкі з 7 атрада. Дзеці не толькі пазнаёміліся з біяграфіямі пісьменнікаў, але і праслухалі іх творы.