к 100-летию отраслевого профсоюза:

”Беларускі прафесійны саюз работнікаў адукацыі і навукі:

з людзьмі і для людзей”.

Таццяна Якубовіч: “Наша задача — фарміраваць кіраўнікоў новага пакалення,

здольных браць на сябе адказнасць і ініцыятыву”


2020—2021 гады для Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі вельмі важны гістарычны перыяд. 29 верасня 2020 года — 30 гадоў з дня адкрыцця I з’езда прафсаюза адукацыі і навукі Рэспублікі Беларусь. 8—11 студзеня 2021 года мы адзначым 100-годдзе стварэння прафсаюза “асветы і сацыялістычнай культуры”, правапераемнікам якога з’яўляецца наш прафсаюз. 3 мая 2021 года — 30-гадовы юбілей Галіновага пагаднення, у якім фактычна была закладзена аснова сацыяльна-партнёрскіх адносін у галіне.

На старонках “Настаўніцкай газеты” мы адкрываем рубрыку, прысвечаную 100-годдзю галіновага прафсаюза, у якой усе абласныя камітэты, гаркам Мінска, аб’яднаная галіновая прафсаюзная арганізацыя НАН Беларусі будуць мець магчымасць расказаць пра зараджэнне прафсаюза адукацыі і навукі на іх тэрыторыі або ў іх установе, пра тое, як яны дапамагаюць людзям на месцах, пра лепшых людзей у галіне і прафсаюзе.

Добавить комментарий