каникулы

Драўляны народ

Нашы вучні дастаткова часта бываюць у мясцовым парку і завітваюць у Пружанскі палацык. Гэты невялікі музей кожны раз адкрывае перад наведвальнікамі новыя старонкі гісторыі і мастацтва.

Вось і васьмікласнікі на канікулах пазнаёміліся з творчасцю знакамітага майстра са Стойлаў Мікалая Тарасюка і наведалі яго выставу “Драўляны народ”. Разьбой па дрэве і пляценнем з лазы майстар захапіўся з дзяцінства. Выразаць цацкі з дрэва пачаў для гульняў уласным дзеткам, лічачы гэта не больш, чым забавай. Аднак у пачатку 80-х гадоў XX стагоддзя зноў звярнуўся да былога занятку. Пачаў выкарыстоўваць таксама фарбу, салому, каляровыя балахоны з абрэзкаў тканіны. Беларускай сялянскай працы прысвечаныя цэлыя кампазіцыі з дрэва, лазы і саломкі: «Сялянскі дворык», «Апрацоўка ільну», «Жорны», «Збор ураджая», «Жніво», «Мыццё бялізны», «Кросны» і іншыя. Кампазіцыі, прысвечаныя народным абрадам беларусаў: «Вяселле», «Каляды», «Вячоркі», «Хаўтуры» ды іншыя.

Аб творчасці майстра, яго багатым унутраным свеце вучням цікава распавяла супрацоўнік музея А.Сысаляціна.

Добавить комментарий