навукова даследчая праца

Валянціна Слабада

 

Валянціна Мацвееўна Слабада нарадзілася 07.07.1945 года ў вёсцы Мелехавічы Зельвенскага раёна Гродзенскай вобласці. У 1961 годзе скончыла Зеленявіцкую сярэднюю школу (Пружанскі раён). Працавала загадчыцай Манцяцкага сельскага клуба. У 1963 г. пачала вучобу ў педкласе пры Брэсцкім педагагічным інстытуце, у 1968 скончыла філалагічны факультэт гэтай установы. Настаўнічала ў Велікасельскай,Мураўскай, Старавольскай школах. З 1989 па 2002 год была на пасадзе дырэктара Старавольскай базавай школы, цяпер – на заслужаным адпачынку. Вершы пачала пісаць у сталым узросце. Друкавалася ў абласной і раённай перыёдыцы.

Піша В.М.Слабада ў асноўным на беларускай мове, але ёсць творы і на рускай мове. Да некаторых саіх вершаў складае музыкў, выконвае песні.

Займае актыўную жыццевую пазіцыю. З’яўляецца частым госцем і ўдзельнікам мерапрыемстваў, які наладжвае Пружанская раённая бібліятэка,сустракаецца з моладдзю. З задавальненнем прымае ўдзел у абласных і рэспубліканскіх творчых конкурсах .

У 2015 выступала ў аўтарскай намінацыі на міжнародным фестывалі “Славянскі базар”. Вярнулася з дыпломамі і падарункамі. І верш “Мая Пружанская зямліца”, песня на словы М. Антаноўскага “ У жыццё паверыць зноў” былі высока адзначаны прадстаўнічым журы на чале з І.М. Лучанком. А акрамя дыплома В.Слабада атрымала прыз глядацкіх сімпатый.

Валянціна Мацвееўна Слабада- любімая маці,бабуля. Яна чалавек незвычайнай энеогіі, працавітасці, і жыццевай мудрасці, асоба шматгранная і таленавітая. Душа паэткі ўвесь час жыве ў  пастаянным пошуку гармоніі, жаданні дарыць людзям дабро.

Філасофская лірыка

Любіце нас жывых, пакуль мы з вамі

І адсявайце вострае асце

А яны, Богам нам наканаваны,

Тых літар пяць па імені Жыццё…

***

Ловяць далягляд гады імклівыя

У таямніцы непазбежна гаць…

Чалавек адно датуль шчаслівы,

Пакуль сам умее шчасце даць.

Будні перадольвае ўпарта,

Новы ўздымаецца рубеж.

Дай, нам Бож, тое, што мы варты,

Каб не здрадзіць нам самім сабе.

Сляды

Пралятаюць імкліва гады,

Праплываюць нябачна стагоддзі,

Нібы хвалі бурлівай вады,

Веснавога пад сонцам разводдзя.

 

Зарастаюць паціху сляды

Нават мінулага доўгага веку,

А жыве праз сівыя гады

Той пакінуты след чалавека.

 

Чалавечае справы сляды

У стагоддзях ніколі не гінуць.

Гэта помніць патрэбна заўжды,

Перш чым след для нашчадкаў пакінуць.

 

Тэма прыроды

Поўная гучання

Ладу, пекнаты

Музыка лясная

Не сціхала б ты

Май

Шчаслівы ты, прыгожы, светлы май,

Аздобай усё ты можаш надзяліць:

Бярозкам зелень-хусткі павязаць

І дрэвы на пасадцы засяліць.

 

Раздаць па кубку свой бярозавы нектар

І размясціць зімовых заваль хмар,

Пачуццям сілу даць і цеплыню,

Сняжок пушысты падае з нябес

І кружыць у любоўным карагодзе.

Няхай усім, хто год стары правеў,

Шанцуе ў Новым, наступным годзе.

Сняжок злятае,падае на дол,

Бялюткай прасціною засцілае

Дарожкі, сцежкі,наш любімы двор,

Дзе дзетвара заўжды ў сняжкі гуляе.

З вяселай бабай дзіўны Дзед Мароз.

Забыўся і, стаміўшыся, спыніўся,

Як бы забаўна да зямлі прырос

І ў двары навекі пасяліўся.

 

Тэмы малой радзімы

Люблю цябе, мой родны кут,

Люблю цябе, як свайго сына,

Бо нарадзілася я тут,

Мая маленькая радзіма.

 

Мая Пружанская зямля

Цячэ несупынна рачная вадзіца

У вытоках ракі Мухавец.

Наш горад Пружаны – жывая крыніца,

Спраў новых дастойны вянец.

 

У памяць нашчадкам наш горад любімы

У летапіс часу узвёў

Вялікіх людзей, абаронцаў Айчыны,

Славутых дачок і сыноў.

 

Начныя Пружаны

Ці бачылі хоць раз Пружаны,

Калі на дахі мякка ноч прысядзе?

Павее казкай, быллю рана.

І пойдуць поруч песні на абсадзе.

Гляжу тады на родны, любы кут

І цэлы свет гатова ў госці клікаць…

Ці столькі зор насыпалася тут

На дол з каўша Мядзведзіцы Вялікай?

Мае Пружаны, сон мой залаты,

Мая яшчэ не даспявана песня.

Ці гэта ў небе, бы ў люстэрку тым,

Адбытак ясны ўсіх агнёў Палесся?

 

Прысвячэнні

Твая ўсмешка, нібы сонца раніцы,

Святло вачэй – душы калейдаскоп.

Дазволь, Люцыя Францаўна, пакланяцца

І прысвяціць табе радочкі строф.

 

Шкада, я не мастак, я б палатно –

Партрэт Люцыі мілае стварыла б,

Раскрыла б душы яе акно,

У музеі Дабрыні яго б змясціла.

 

У лёсе кожнага – кантрасны тоны,

Спаткнулася – і зноў увысь лячу.

Галоўнай працэдурай у “Радоне”

Сустрэчу з вамі, мілая, лічу.

(Люцыі Францаўне Карпішэвіч ,урачу)

Сяргею Бялевічу

Сяргей Бялевіч нам спаткаўся

І адразу ў памяці застаўся,

Такі пяшчотны ён і мілы,

Як бы патомак Радзівілаў.

 

Ён пад гітару так спявае

І песні-вершы сам складае,

Сам абаяльны і прыгожы,

На князя мілага пахожы.

 

Паэт ён добры і гісторык,

З ім мы здаровыя,не хворы,

Нас даўніною забаўляе,

Легенды замкавыя знае.

 

Ён водзіць нас па князя залах,

І па вялікіх, і па малых.

Па каралеўскіх, залатых,

Сам увасабляецца ўміг.

 

І я ў Чорну даму веру,

Усяліў надзею нам і веру.

Экскурсавод такі прыгожы ,

На прынца датскага пахожы.

Добавить комментарий