ПОЗДРАВЛЯЕМ ПРОКОПОВИЧ АПОЛЛИНАРИЮ

Апалінарыя Пракаповіч узнагароджана дыпломам Акадэміі навук

 

У лютым 2023 г. Нацыянальная акадэмія навук Беларусі абвясціла Рэспубліканскі конкурс творчых работ, прысвечаны Году міра і стварэння. Яго мэтамі сталі развіццё творчай актыўнасці і павышэнне прэстыжу навуковай дзейнасці, прыцягненне моладзі ў навуку, умацаванне ў грамадстве ідэй міру і стваральнай працы як галоўных умоў развіцця беларускай дзяржавы.

Конкурс праводзіўся ў сямі намінацыях па трох катэгорыях – вучоныя акадэмічнай, вышэйшай адукацыі і галіновай навукі, настаўнікі, творчыя людзі старэйшыя за 35 год, магістранты, аспіранты і маладыя вучоныя ва ўзросце да 35 год, школьнікі і студэнты.

На конкурс было пададзена каля 700 работ, найбольшая колькасць з іх – у намінацыі “Гуманітарныя навукі – Году міра і стварэння”. Менавіта ў гэту намінацыю прадставіла сваю даследчую працу “Мясцовая тапаніміка як адлюстраванне традыцыйных вытворчых працэсаў на Пружаншчыне” вучаніца 11 “А” класа сярэдняй школы № 5 г.Пружаны Апалінарыя Пракаповіч.

У снежні 2023 г. кампетэнтнае журы з вядучых вучоных Акадэміі навук вызначыла 218 работ, якія сталі пераможцамі Рэспубліканскага конкурсу.

Урачыстае мерапрыемства ўзнагароджання пераможцаў (лаўрэатаў і фіналістаў) адбылося 19 снежня 2023 г. ў Вялікай канферэнц-зале Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук. На гэту ганаровую цырымонію была запрошана Апалінарыя Пракаповіч, чыё даследаванне было прызнана адным з лепшых. Адзіннаццацікласніца атрымала дыплом фіналіста і падзячны ліст старшыні Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі акадэміка Уладзіміра Гусакова. Высокія ўзнагароды Апалінарыі ўручыў вядомы беларускі гісторык акадэмік Аляксандр Каваленя.

Мерапрыемства ў Нацыянальнай акадэміі навук стала значнай падзеяй у жыцці пружанскай школьніцы і даследчыкаў з розных куткоў Беларусі – вучняў, студэнтаў, вучоных, спецыялістаў розных сфер дзейнасці.

Госці Акадэміі навук не толькі атрымалі заслужаныя адзнакі і падарункі, пачулі словы віншаванняў і падтрымкі ў свой адрас, але і паслухалі канцэрт харавой капэлы акадэміі, пазнаёміліся з апошнімі распрацоўкамі вучоных на выставе «Дасягненні айчыннай навукі – вытворчасці», экспазіцыяй музея гісторыі Акадэміі навук і часовымі выставамі, а таксама лепшымі работамі ўдзельнікаў Рэспубліканскага конкурсу творчых работ, прысвечанага Году міра і стварэння.

Добавить комментарий