В минувшую субботу в библиотеке прошли литературные посиделки «Профессию подскажет книга».
Ребята из 4 «Б» класса побывали на станциях «Литературный бульвар», «Улица докторов», «Музыкальный проспект», «Аллея загадок», «Парк отдыха», «Портретная галерея», поучаствовали в викторине «От шарманщика до милиционера». Для того, чтобы успешно справиться с заданиями, девочкам и мальчикам потребовалось знание известных литературных произведений, в которых упоминаются профессии.
Таксама вучні малі магчымачць пазнаёміцца з кніжнай выставай «Свет дзівосны», якая была падрыхтавана з нагоды 85-годдзя беларускага паэта, празаіка, эсэіста, перакладчыка і журналіста Васіля Жуковіча.
Васіль Жуковіч нарадзіўся 21 верасня 1939 года ў вёсцы Забалацце Брэсцкага павета Палескага ваяводства (цяпер Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці) ў вялікай сялянскай сям’і.
Васіль Жуковіч – паэт шырокага дыяпазону. Піша лірычныя, публіцыстычныя і жартоўныя вершы, байкі і прытчы, эпіграмы, вершы і прозу для дзяцей. Кожны яго паэтычны зборнік – гэта часцінка сэрца паэта: «Паклон» (1974), «Мелодыя святла» (1976), «Суседства» (1982), «Цана цішыні» (1985), «Твая місія» (1988), «Разняволенне» (1990), «У храме хараства і смутку» (2003), «Каханне радасці й пакуты» (2004), «Не завіце радзіму малой» (2009), «Цудадзейны вітамін» (2011), «Золата лістападу» (2012). Асноўныя тэмы творчасці – маральна-этычныя праблемы, краса роднай прыроды, стан роднай мовы, культуры. У творах для дзяцей – добрае веданне дзіцячай псіхалогіі, уменне даступна гаварыць з малым чытачом: зборнікі вершаў, казак, загадак «Казачны сад», «Крылатыя сябры», «Нашы памочнікі» (1976), «Тараскаў самакат» (1988), «Гуканне вясны» (1992), «Цудоўная краіна» (1997), «Ад казкі – да спектакля» (1998), «Свет дзівосны» (2000), «Пра што гаманілі рамонкі» (2012).
Выйшла некалькі зборнікаў яго песняў, у тым ліку для дзяцей «Дарога ля жыта», «Свята», «Дзіўны горад», «Вяселы ранішнік» (1992). На вершы В. Жуковіча напісаны песні У. Буднікам, Л. Захлеўным, ён аўтар слоў «Калыханкі» (муз. Э. Зарыцкага). Васіль Жуковіч – аўтар лібрэта оперы-казкі «Пра тое, што было» (1991, муз. Э. Казачкова).
Значнае месца ў творчасці Васіля Аляксеевіча належыць перакладам. Ён пераклаў зборнік К. Цвіркі «Салавейка» (1974), паасобныя вершы П. Грабоўскага, І. Няходы, І. Якштаса, апавяданні А. Ананьева, С. Баруздзіна. Апошнім часам прыхільнасці творцы як перакладчыка звязаны з імёнамі А. Міцкевіча – «Мой Міцкевіч» (2001), Л. Украінкі, І. Франко, Т. Шаўчэнкі – «Энергія запаветаў» (2006).
Вершы Васіля Жуковіча перакладзены на рускую, украінскую, літоўскую і польскую мовы.
27 снежня 2019 года за значны ўклад у развіццё беларускай культуры, захаванне духоўнасці і далучэнне да каштоўнасцей нацыянальнай культуры Жуковічу Васілю Аляксеевічу прысвоена званне «Ганаровы грамадзянін Камянецкага раёна».