семья

Сям’я пачынаецца з дзяцей…

Сям’я вельмі важна ў жыцці кожнага чалавека. Сям\’я-гэта самыя блізкія, родныя людзі, якіх мы вельмі любім, якія дараць нам цяпло і памагаюць у складаных сітуацыях. Гэта і родны дом, утульны і бяспечны. Сям’я- гэта маленькі свет, у якім усё зразумелае, звыклае і дарагое.

Сям’я вельмі важна ў жыцці кожнага чалавека. Сям\’я-гэта самыя блізкія, родныя людзі, якіх мы вельмі любім, якія дараць нам цяпло і памагаюць у складаных сітуацыях. Гэта і родны дом, утульны і бяспечны. Сям’я- гэта маленькі свет, у якім усё зразумелае, звыклае і дарагое. Але з кожным годам сціраюцца межы паміж дабром і злом, любоўю і нянавісцю, мяняюцца сямейныя каштоўнасці. На жаль, у сістэме прыярытэтаў людзей на першы план выходзіць кар\’ера, матэрыяльнае становішча, а асабістае шчасце сыходзіць на другі план.

Жанчына-аснова ўсіх асноў. Толькі яна можа даць новае жыццё. Яе імя ўсхвалялі ў стагоддзях і працягвае ўзносіцца зараз. У нашай краіне асаблівая ўвага надаецца інстытуту сям\’і і дэмаграфічнай сітуацыі. І на дзяржаўным, і на мясцовым узроўнях, мы часта кажам пра сям\’ю і маральных прыярытэтах.

У сярэдняй школе №5 г. Пружаны 15 кастрычніка прайшла сустрэча з кіраўніком Брэсцкага маладзёжнага кульнурна-асветніцкага грамадскага аб’яднання “У абарону жыцця і сямейных каштоўнасцей”. Мэтай гэтай арганізацыі з\’яўляецца заканадаўчая забарона абортаў у Рэспубліцы Беларусь. Дадзенае аб\’яднанне створана для таго, каб звярнуць асаблівую ўвагу на сістэму агульначалавечых каштоўнасцяў. Удзельнікам гэтай арганізацыі можа стаць любы чалавек, хто неабыякавы да гэтай праблемы і той, хто лічыць неабходным расказаць праўду аб абортах.

Кіраўнік аб\’яднання “У абарону жыцця і сямейных каштоўнасцей” правёў інтэрактыўную экскурсію ў вытокі ўзнікнення гэтай праблемы сучаснага грамадства. У пачатку нашай гутаркі з Альбертам Казаранам мы даведаліся пра тое, як зараджаецца новае жыццё, калі пачынае біцца сэрца немаўля. У рамках гэтай сустрэчы мы, з дапамогай спецыяльных рэалістычных макетаў — змаглі адчуць вагу і ўбачыць памеры немаўлят на розных тэрмінаў цяжарнасці жанчын. На гэтым мерапрыемстве мы даведаліся некалькі цікавых гісторый пра з\’яўленне на свет дзяцей з бедных і шматдзетных сем\’яў, якія сталі пасля знакамітымі людзьмі, а таксама пра людзей з асаблівасцямі развіцця, якія дасягнулі небывалых вышынь у мастацтве і праславілі свой народ, сваю краіну. Нас асабліва ўразіў лёс знакамітага іканапісца і мастака Рыгора Мікалаевіча Жураўлёва, які нарадзіўся без рук і ног, але трытаючы пэндзлік у роце ствараў шэдэўры. Сапраўдным здзіўленнем стала гутарка пра планы фашысцкай Германіі аб знішчэнні народа праз папулярызацыю абортаў. “Мы павінны пастаянна пераконваць савецкае насельніцтва  у тым, что шкодна мець шмат дзяцей, “ – казалі ў кіраўніцтве фашысцкай арганізацыі… 

Счасце, што цяпер ўсё змянілася! Маладыя і шматдзетныя семьі маюць падтрымку з боку дзяржавы, і гэта выдатна. З’яўляецца ўпэўненнасць, што можна паспець і стварыць шчастлівую маладую сям’ю, і пабудаваць кар’еру, і рэалізаваць свае творчыя здольнасці.

Ужо сёння кожны малады чалавек павінен задумвацца не толькі пра сваё асабістае жыццё, але і пра жыццё сваіх будучых дзяцей.   На прыканцы сустрэчы Альберт Казарян пажадаў вучням нашай школы: \»Знайдзіце таго адзінага чалавека, якому вы можаце цалкам даверыцца, таго, хто вас заўсёды падтрымае, і з якім вы зможаце пабудаваць шчаслівую сям\’ю\».

Мардань Вольга

Гульковіч Дар’я

11 “Б” класс


семья

семья

семья

Добавить комментарий