У суботу да вучняў 5А класа завітала Н.В. Дыдышка. Яна расказала дзецям пра сваё дзяцінства, сваю малую радзіму, пра бацькоў, пра сваю працу ў школе, цікавасць да творчасці. Паэтка чытала свае вершы. Асабліва вучням спадабаліся творы пра маці і маленства. А ўжо пасля за кубачкам гарбаты дзеці распытвалі ў Ніны Васільеўны пра падарожжы і сяброўства. Атрымалася вельмі цікавая і цеплая сустрэча. Госця прынесла у падарунак кнігі.