Светлая Пасха скончылася, адная святая сядміца працягваецца. У суботу 30 красавіка вучні 7 “Г” класа наведалі гарадскі палац культуры, дзе на свае вочы пабачылі тэатралізаванае прадстаўленне «Свята Вялічка з чырвоным яечкам». Юнакі і дзяўчаты даведаліся шмат пазнавальнага і цікавага пра святкаванне Вялікадня. Убачылі абрадавы комплекс, у які ўваходзілі рытуальная трапеза, карагоды, гульні, а таксама валачобныя абыходы.