У Дзень Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга сталі піянерамі

 

У Дзень Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга сталі піянерамі

 

13 мая ў Беларусі адзначылі Дзень Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга. З гэтай нагоды ў нядзелю на ўрачыстае мерапрыемства на плошчы каля райвыканкама сабраліся пружанцы розных пакаленняў.

«Дзяржаўныя сімвалы аб’ядноўваюць нас у розныя моманты жыцця краіны — ад нацыянальных святаў да спартыўных перамог. І ў які куток свету ні закінуў бы лёс, яны заўсёды нагадваюць пра Радзіму, — адзначыў старшыня райвыканкама М.М.Крэйдзіч. — Пружаншчына займае годнае месца сярод рэгіёнаў краіны па сацыяльна-эканамічным развіцці. Жыхароў раёна аб’ядноўвае жаданне і ўменне шчыра працаваць, імкненне зрабіць жыццё на Пружаншчыне зручным і камфортным».

Запамінальным застанецца Дзень дзяржаўных сімвалаў і для 16 вучняў СШ №5 г.Пружаны: чацвёртакласнікаў урачыста прынялі ў шэрагі Беларускай рэспубліканскай піянерскай арганізацыі.

Газета “Раённыя будні”

Марына ВАКУЛЬСКАЯ, Сяргей ТАЛАШКЕВІЧ (фота).

Добавить комментарий