4 мая ў Пружанскім гарадскім Палацы культуры адбыўся ІІІ вясновы інтэлектуальны турнір «Мазгабойня», у якім прынялі ўдзел сем каманд.
Па выніках пяці напружаных тураў, якія ацэньвала журы ў складзе Наталлі Пракаповіч, галоўнага спецыяліста аддзела культуры райвыканкама, Уладзіслава Шпарлы, загадчыка аддзелам вэб-інфармацыі газеты «Раённыя будні», і Вячаслава Краўчука, метадыста гарадскога Палаца культуры, былі вызначаны прызёры і пераможцы гульні.
Першае месца дасталося камандзе «Бліцкрыг» сярэдняй школы № 5, другое месца заваявала каманда «Грэмліны» сярэдняй школы № 3, а трэцяе – каманда «Фарсаж» гімназіі. У турніры таксама прынялі ўдзел каманды сярэдніх школ № 1 і № 4, Параслянскай сярэдняй школы і гімназіі, якія атрымалі дымломы ўдзельнікаў.
Падчас мерапрыемства з сольнымі нумарамі перад гульцамі выступілі салісты ўзорнай эстраднай студыі «Меладзін» Надзея Карташэвіч і Мілана Рудакоўская.
Мерапрыемства было падрыхтавана ўзорнай кантакт-студыяй тэатралізавана-інтэлектуальнай гульні «Teens-фармат». Вядучая – Анастасія Ціхановіч, кіраўнік студыі.
Па матерялах газеты “Раённыя будні”