9.02.2022 адкрылася выстава “Дзіцячы погляд з вечнасці” у музеі-сядзібе “Пружанкі палацык”.
На адкрыцці прысутнічалі пракурор Пружанскага раёна Аляксандр Вярбіцкі,начальнік аддзела культуры Пружанскага райвыканкама Канстанцін Панімаш, вучні СШ № 5, выступіла галоўны спецыяліст аддзела культуры райвыканкама Наталля Пракаповіч.
Выстава прысвечана Году гістарычнай памяці і з’яўляецца напамінам аб жудасных падзеях Вялікай Айчыннай вайны.У выставачнай зале прадстаўлены экспанаты з фондаў музея – графічныя работы з цыклу твораў “Яўрэйскія дзеці”ўраджэнца г.Бяроза Мошэ Бярнштэйна (1920 – 2006). Гэта своеасаблівы цяжкі ўспамін аўтара аб яўрэйскім мястэчку, яго жыцці і культуры, якая знікла назаўсёды, людзях, пакутніцкі загінуўшых у час Халакосту.Экспанаты былі падораны музею ураджэнцам Пружан грамадзянінам Ізраіля Аўраамам Харшаломам (Фрыдбергам), які перажыў страшныя гады зняволення ў мясцовым гета і фашысцкіх канцлагерах.Выстава “Дзіцячы погляд з вечнасці” будзе працаваць у музеі-сядзібе на працягу года.