БЕЛАРУСЬ МАЯ, ПЕСНЯ МАЯ…
Плыве ў блакіце
Белы бусел,
І луг квяцісты,
Як абрус.
А мы з табою –
Беларусы.
Радзіма наша –
Беларусь!
У мінулую суботу вучні з 3 “В” і 4 “Б” класаў прынялі ўдзел у кніжнай выставе-надхненні “Беларусь мая, песня мая…”.
Хлопчыкі і дзяўчынкі даведаліся, адкуль пайшлі беларусы, чаму бусел з’яўляецца сімвалам нашай краіны, а таксама пачыталі вершы і апавяданні пра родны край.