День матери

Палітыка нашай дзязжавы накіравана на тое, каб новае пакаленне змагло вырасціць і выхаваць здаровых дзяцей, таму штогод 14 кастрычніка  у Рэспубліке Беларусь адзначаюць дзень маці. 

Я рукі матулі цалую

Палітыка нашай дзязжавы накіравана на тое, каб новае пакаленне змагло вырасціць і выхаваць здаровых дзяцей, таму штогод 14 кастрычніка  у Рэспубліке Беларусь адзначаюць дзень маці. Гэты дзень стане выдатнай нагодай для дзяцей яшчэ раз раз успомніць сваіх мам, аднавіць парушаныя сямейныя сувязі і атрымаць чалавечыя якасці, таму што кім мы будзем,  і які багаж возьмем з сабою у дарослае жыцце залежыць ад нашых адносін да маці.

Традыцыйна у сярэдняй школе №5 г. Пружаны праходзіць тыдзень маці, на працягу якога праводзяцца разнастайныя мерапрыемствы, накіраваныя на ушанаванне жанчыны-маці, а таксама на абарону і ўзмацненне сямейных каштоўнасцей: выставы малюнкаў, віншаванне мнагадзетных сямей, бацькоўскія клубы і ўрачысты канцэрт. І гэты год не стаў выключеннем. 16 кастрычніка ў актавай зале прайшоў святочны канцэрт “Я рукі матулі цалую”. Гасцям свята давялося ўбачыць новы выпуск школьнай відэарубрыкі “Взгляд снизу”, дзе нашы маленькія эксперты расказалі аб тым, як яны адносяцца да сваіх матуль, у якіх хатніх справах ім дапамагаюць і як яны віншавалі сваіх мам. Сардэчныя віншаванні, праніклівыя песні краналі за душу і выклікалі слезы на вачах жанчын. Сюрпрызам для мам стаў розыгрыш прыемных падарункаў-бясплатная стрыжка ў цырульні “Клеапатра” і класічны манікюр у прафесійнага майстра. Застаецца спадзявацца, што нашым матулям было прыемна пачуць словы ўдзячнасці і прызнанні ў любові, якія выклікалі ўсмешкі і падарылі некалькі прыемных хвілін.

 Складана пераацаніць ролю матулі ў жыцці кожнага чалавека. Яна носіць нас у сваім сэрцы. Яна наш лепшы сябар, але і з тым самы строгі крытык, парады якога дапамагаюць нам у жыцці з самых малых гадоў да сталага ўзросту. Вельмі добра што есць такое свята, якое дазваляе нам, не саромячыся сказаць: “Матуля, я цябе люблю!”.

Ульяна Кот 10 “А”

 

День матери

 

День матери

 

День матери

 

День матери

 

День матери

 

Добавить комментарий