ДЗЕНЬ БЕЛАРУСКАГА ПІСЬМЕНСТВА

Ільняная і жытнёвая. Сялянская.

Баравая ў казачнай красе.

Старажытная. Ты самая славянская.

Светлая, як травы у расе.

Вобразная, вольная, пявучая,

Мова беларуская мая!

У першую нядзелю верасня адзначаецца Дзень беларускага пісьменства. З гэтай нагоды бібліятэку наведалі нашы маленькія вучні 1-х класаў. Адбылося іх першае знаёмства з бібліятэкай, а таксама з беларускай літаратурай, прадстаўленай на кніжнай выставе “Будзь у фармаце – чытай беларускае!”.

Добавить комментарий