Моўны флэшмоб да Дня роднай мовы

Моўны флэшмоб да Дня роднай мовы

           Штогод 21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Свята гэта, абвешчанае 17 лістапада 1999 года на 30-й сесіі ЮНЕСКА, накіравана на заахвочванне моўнай разнастайнасці і шматмоўнай адукацыі і спрыяе ўсведамленню моўных і культурных традыцый, якія грунтуюцца на ўзаемаразуменні, цярпімасці і дыялогу.

 

 

 

 

 

Зараз у свеце налічваецца каля 6 тысяч моў, і, па прагнозах спецыялістаў, недзе 40 % з іх у бліжэйшы час могуць знікнуць. Таму невыпадкова, што гучыць заклік зберагчы кожную мову як увасабленне ўнікальнага светабачання, як жывую і найкаштоўнейшую спадчыну народаў. «Родная мова, – як зазначыў у 2009 годзе генеральны дырэктар ЮНЕСКА Каіхіра Мацуура, – неацэнна для кожнага з нас. На роднай мове мы гаворым нашы першыя словы і найлепш выказваем свае думкі. Гэта тая аснова, на якой усе людзі будуюць сваю асобу з моманту свайго першага ўздыху, і яна тое, што арыентуе нас на працягу ўсяго жыцця. Яна з’яўляецца спосабам, з дапамогай якога можна навучыць паважаць сябе, сваю гісторыю, сваю культуру і галоўнае – іншых людзей з усімі іх асаблівасцямі».

Для большасці жыхароў Рэспублікі Беларусь роднай з’яўляецца беларуская мова.

Леанід Дайнека

Беларусь, ты не забыта…

Беларусь, ты не забыта.

У душы, як Божы знак:

Хата… Канюшына… Жыта…

Бульба… Бусел… Шпак…

Мроя… Хлопец закаханы…

Цемра… Шлях дамоў…

Беларусь, ты збудавана

З беларускіх слоў!

 

 

 

 

Добавить комментарий