НА ЭКСКУРСІІ Ў ХРАМЕ ПАБЫВАЛІ ПЕРШАКЛАСНІКІ

Яны наведалі храм свяціцеля Мікалая Цудатворцы ў Пружанах.

Настаяцель храма протаіерэй Вячаслаў Левы расказаў дзецям пра ўладкаванне праваслаўнага храма, яго прызначэнне, правілы паводзін у храме, пра значэнне храма для праваслаўнага чалавека.

Асаблівую ўвагу надаў выхаванню рэлігійнасці ў дзяцей і значэнню нядзельнай школы. Таксама з дзецьмі пагаварыў пра важнасць добрых спраў, сяброўскія адносіны, паслухмянасць і стараннасць к вучобе. Святар пажадаў добрага здароўя і сказаў, што заўсёды рады бачыць многа дзяцей у царкве на богаслужэнні.

Добавить комментарий